UkrReferat.com
найбільша колекція україномовних рефератів

Всього в базі: 75834
останнє поновлення: 2016-11-29
за 7 днів додано 10

Реферати на українській
Реферати на російській
Українські підручники

$ Робота на замовлення
Реклама на сайті
Зворотній зв'язок

 

ПОШУК:   

реферати, курсові, дипломні:

Українські рефератиРусские рефератыКниги
Назва Пошук і аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц
Автор
РозділІсторія Всесвітня, реферат, курсова
ФорматWord Doc
Тип документуКурсова
Продивилось2883
Скачало113
Опис
Дану роботу з історії можна скачати безкоштовно
ЗАКАЧКА
Замовити оригінальну роботу

 

 

 

 

 

 

 

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

 

 

 

кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

РЭФЕРАТ

 

на тэму:

 

«Пошук і аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых

крыніц»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МИНСК, 2008

 

Праблемы вывучэння рэчавых

 

і іншых відаў непісьмовых крыніц

 

Для общих благ мы то перед скотом имеем

 

Что лутче, как они, друг друга разумеем

 

И помощию слов, как мысль ни глубока

 

Описываем все чувствия и страсти

 

И мысли голосом делим на мелки части.

 

(А.Сумарокаў)

 

 

 

З таго часу як у чалавека з’явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ён

iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’яўленне пiсьма.

З часам з’явiлiся пэўныя вiды ўмоўных вызначэнняў (што ў класiфiкацыi С.

О. Шмiта акрэслiваюцца як канвенцыянальныя крынiцы) – iнфармацыя на

штучных машынных носьбiтах. Развiццё тэхнiкi спрыяла ўзнiкненню i такога

тыпу крынiц, як фона- і кiнадакументы. Безумоўна, форма фiксацыi

iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста

вымушаны звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў

(магнiтафонны запiс справаздач i г. д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы,

у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную

iнфармацыю (вобразна гаворачы) на «мову сваiх думак».

 

Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц.

Калi зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць

найперш тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi

складана перавесцi на «мову думак» сацыяльную iнфармацыю, што заключана

ў «мове рэчаў». Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў

адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны, як

мастацтвазнаўства, этнаграфiя i г. д.

 

Дарэчы, «мову рэчаў» вывучае i археалогiя. Але, па-першае, археолагi

выкарыстоўваюць i пiсьмовыя крынiцы. Па-другое, археолагi вывучаюць

«старажытнасцi» – рэчы, iнфармацыя аб якiх страчана поўнасцю або

часткова (па трапным вызначэнні Л. С. Клейна, гэта рэшткі культуры

мінулага, аддаленага ад нашага жыцця не толькі значным інтэрвалам часу –

гэта не галоўнае, але і разрывам традыцыі, такім разрывам, які ўскладняе

разуменне рэшткаў). Многiя схiльны нават вызначаць археалогiю як

самастойную навуку побач з гiсторыяй. У такiм выпадку ўзнiкае пытанне аб

суадносiнах азначаных дысцыплiн з крынiцазнаўствам, i тут патрэбна

заўважыць, што тым не менш усе яны маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя

крынiцы. I пры вывучэннi рэчаў (напрыклад, iкон) узнiкаюць тыя ж пытаннi

дацiроўкi, аўтарства, месца стварэння. Таму можна сцвярджаць, што тэорыя

крынiцазнаўства павiнна распрацоўваць метады вывучэння самых розных

тыпаў крынiц. Разам з тым можна разглядаць у якасцi асобнай навуковай

дысцыплiны прыкладное крынiцазнаўства, што вывучае пiсьмовыя крынiцы.

 

Некаторыя навукi, што маюць аб’ектам вывучэння гiстарычныя крынiцы,

распрацоўваюць i свае, спецыфiчныя метады. Iснуе i своеасаблiвая

методыка пошуку крыніц. Як археолаг ведае, дзе трэба капаць? Як этнограф

ведае, дзе патрэбна шукаць сляды той цi iншай легенды? Безумоўна, ёсць

-----> Page:

0 [1] [2] [3] [4] [5] [6]

ЗАМОВИТИ ОРИГІНАЛЬНУ РОБОТУ